
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу звінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу за падзеі 2016-2020 гадоў і засудзілі (https://spring96.org/be/news/108938) да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі (https://t.me/viasna96/17498) тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова