Як стала вядома “Вясне”, на мінулых выходных, нягледзячы на свята Вялікадня, у Наваградку было безпадстаўна затрымана не менш 6 чалавек.

Затрыманых завезлі ў Карэліцкі ізалятар часовага ўтрымання, паколькі свайго ІЧУ ў Наваградку няма.

Усе яны працуюць на заводзе газавай апаратуры. Пазней ва ўсіх затрыманых канфіскавалі мабільныя тэлефоны і прысудзілі ў панядзелак штрафы – за нібыта “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.