
Польшча не аднаўляе пасажырскія перавозкі з Беларусі / 1prof.by
Польшча падоўжыла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь да 30 красавіка, паведамляе тг-канал “Позірк”.
Каментуючы гэтае рашэнне, прэс-сакратар Міністэрства інфраструктуры Шыман Гупціс папярэдзіў: “Мы пакуль не ведаем, ці прыме міністэрства разам з урадам рашэнне пра яшчэ адно падаўжэнне”.
Польскае міністэрства паведаміла, што ў чыгуначным раскладзе, які дзеіць да сярэдзіны снежня 2023 году, не будзе рэйсаў у Гародню, Берасце, Менск ды іншыя гарады Беларусі.
Чыгуначныя пасажырскія перавозкі з Польшчы ў Беларусь былі прыпыненыя з сакавіка 2020 года з-за пандэміі COVID-19.
У сярэдзіне 2021 году ў краінах Еўразвязу пасажырскія перавозкі чыгункай аднавіліся. Цягнікі з Беларусі дагэтуль ходзяць толькі ў Расею.