
У Гародні адкрылі прапагандысцкую выставу дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА пад характэрнай назвай “Граница между жизнью и смертью”. На адкрыцці прысутнічалі чыноўнікі вобласці на чале з інспектарам Лукашэнкі Караевым.
Выстава адлюстроўвае міграцыйны крызіс і бяду люддзей, якія апынуліся на беларуска-польскім і беларуска-летувіскім сумежжы. Толькі што стваральнікі выставы “забыліся”, што гэты штучны крызіс стварылі якраз улады РБ і іх расейскія куратары.

