Даклад «Вясны» «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» прысвечаны свабодзе выказвання меркаванняў у Беларусі — аднаго з самых важных правоў, што падтрымлівае незалежныя выказванні, грамадскую і палітычную актыўнасць.

У «Пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» ўключана больш за 2500 чалавек;

За перыяд са студзеня 2022 года па сярэдзіну сакавіка 2023 года паводле арт. 19.11 КаАП, згодна з няпоўнымі звесткамі ПЦ «Вясна», былі прыцягнутыя да адказнасці больш за 1 200 чалавек, звесткі пра 350 з іх вядомыя праваабаронцам;

У «тэрарыстычны спіс» уключана больш за 1000 чалавек і звыш за 400 арганізацый.

Цалком азнаёміцца з дакладам можна па спасылцы.