Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, мужчына меў намер пакінуць Беларусь і далучыцца да палка Каліноўскага для прыняцця ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Імя і прозвішча абвінавачанага пакуль невядомыя.

У час допыту жыхар райцэнтра расказаў следчаму пра тое, што ён сапраўды збіраўся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у складзе УСУ, рыхтаваўся да гэтага, рабіў усё абдумана і мэтна.

Мужчыну прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 13 і ч.1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Вясна