49-гадовы жыхар Наваградку Уладзімір Гарох быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай “карэліцкай справе” — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Наваградку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Наваградку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбывае ў шклоўскай калоніі № 17.

Стала вядома, што 28 красавіка адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыма і пераводзе яго ў іншую “папраўчую ўстанову”. Меркавана, яго хочуць перавесці на турэмны рэжым.

Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу

Вясна