
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Летвуы заявіла, што памежнік Беларусі сёння зноў парушыў мяжу. Гэта адбылося раніцай у Салечніцкім раёне ў вёсцы Стакі.
Сістэма відэаназірання запісала, як два памежнікі ішлі ўздоўж мяжы. Азіраючыся, яны падышлі да мяжы. Адзін з памежнікаў перасек лінію мяжы, зайшоў на тэрыторыю Летувы на 2 метры і вярнуўся назад, паведамляе летувіскае памежнае ведамства.
Па гэтым факце пачалі папярэдняе расследаванне.
Гэта другі падобны выпадак за апошні тыдзень. 12 красавіка адзін з беларускіх памежнікаў ужо заходзіў на тэрыторыю Летувы на адлегласць каля аднаго метра. У звязку з гэтым інцыдэнтам Летува накіроўвала Беларусі ноту пратэсту.