Цэлы шэраг суддзяў у Гарадзенскай вобласці паводле указу Лукашэнкі ад 18 красавіка памянялі месцы сваёй працы альбо сышлі ў адстаўку. Сярод іх многа вядомых асаобаў, якія абвяшчалі палітычна матываваныя прысуды.

Новыя прызначэнні атрымалі:

Багдановіч Дзмітрый Уладзіміравіч — суддзём на пяцігадовы тэрмін і старшынём суда Смаргонскага раёну, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суду Астравецкага раёну. Дзмітрый Багдановіч раней працаваў у розных дзяржструктурах, да суду — старшым памочнікам пракурора пракуратуры Астравецкага раёну.

Бародзіч Вольга Вацлаваўна — суддзёй суда Смаргонскага раёну на пяцігадовы тэрмін. Раней працавала начальнікам аддзелу ЗАГС.

Лабар Святлана Вікенцьеўна — суддзёй бестэрмінова і старшынёй суду Астравецкага раёну. Паводле сайта zubr.cc, “выпісвала” штрафы ў час пратэстаў паводле арт. 23.34 КаАП.

Сініла Віталь Віктаравіч — суддзёй і старшынём суду Гарадзенскага раёну, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суду Мастоўскага раёну. Неаднаразова абвяшчаў прысуды ўдзельнікам мірных грамадскіх акцый.

Тарас Кацярына Фёдараўна — суддзёй суду Наваградскага раёну на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яе ад пасады суддзі гэтага суду, займаемай у звязку са знаходжаннем у сацыяльным адпачынку Рэкун Людмілы Тадэвушаўны.

Талочка Андрэй Валянцінавіч — суддзём на пяцігадовы тэрмін і старшынём суду Мастоўскага раёну, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Бераставіцкага раёну. Абвяшчаў прысуды пасля пратэстаў.

Шанін Дзмітрый Вячаслававіч — суддзём на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні суду Кастрычніцкага раёну Гародні.

Шынковіч Жанна Генрыхаўна — суддзёй і старшынёй суда Бераставіцкага раёну, вызваліўшы яе ад пасады суддзі Кастрычніцкага раёну Гародні.

У адстаўку пайшлі:

суддзя суда Кастрычніцкага раёну Гародні Вольга Бекушава, абвесціла больш 10 карных пастановаў паводле адміністрацыйных справаў.

суддзя суда Ленінскага раёну Гародні Ларыса Барэль, абвяшчала адміністрацыйныя карныя рашэнні ў час мірных пратэстаў, у тым ліку — затрыманым разам з Сяргеем Ціханоўскім.

суддзя суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова, неаднаразова судзіла грамадскіх актывістаў.

намеснік старшыні і суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Ксенія Стасюкевіч, судзіла грамадскіх актывістаў.

старшыня і суддзя суду Гарадзенскага раёну Ганна Чылека, судзіла грамадскіх актывістаў, у тым ліку і па крымінальных справах.