
Дэпутаты сейма Летувы скасавалі вета прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы, накладзенае раней на закон аб абмежаваннях для грамадзян Расеі і Беларусі, піша lrt.lt.
За адмену прэзідэнцкага вета прагаласавала 99 дэпутатаў, сем — супраць, двое ўстрымаліся.
Летувіскі парламент 4 красавіка прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Расеі і Беларусі, аднак абмежаванні супраць беларусаў былі меншыя, чым супраць расейцаў. З гэтым не пагадзіўся прэзідэнт Летувы Гітанас Наўседа і наклаў на прыняты закон вета. Пасля новага галасавання, аднак, ён мусіць яго падпісаць.