Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Гарадзенскую епархію, памёр у ноч на 22 красавіка.

Архіепіскапу Арцемію (Кішчанку) было 70 гадоў. 25 красавіка ён мог адсвяткаваць дзень народзінаў. Аднак тыдзень таму стала вядома, што ён цяжка хварэе, вернікі заклікалі маліцца за ягонае здароўе.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў пратэстоўцаў, за што быў пазбаўлены ў чэрвені 2021 года пасады Cінодам БПЦ.

Светлая і вечная памяць…