Рада БНР уручыла першыя медалі Ордэна Пагоні. Яны былі перададзеныя сваякам палітычных вязьняў Ігара ЛосікаДар’і Лосік і Эдуарда Пальчыса — за заслугі на ніве барацьбы за волю Беларусі.

“Дар’я, Ігар і Эдуард праходзяць праз цяжкія выпрабаванні за праўду, за вернасьць сваім ідэалам і за ўвесь беларускі народ. Яны дэманструюць годнасць і гераізм у найскладаных умовах, якія ім незаконна стварылі злачынцы і ворагі дэмакратыі і свабоды. Уся Беларусь чакае іхнага найхутчэйшага вызвалення”, — каментуе Алесь Чайчыц, сябра Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі патрабуе неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Ігара і Дар’і Лосікаў, Эдуарда Пальчыса, а таксама ўсіх беларускіх палітычных вязняў. Іх толькі вядомая колькасць – 1500.