У Беластоку прайшла грамадская акцыя супраць размяшчэння расейскай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі. Каля 40 чалавек сабраліся, каб на ўгодкі Чарнобыльскай аварыі прыгадаць злачынствы савецкага рэжыму і нагадаць пра небяспеку новай катастрофы, якую рыхтуюць беларусам з Масквы пры актыўным удзеле марыянеткавага антынацыянальнага рэжыму, што зараз пануе ў Беларусі і ўцягвае краіну ва ўсё большую залежнасць ад Расеі. Выступоўцы на акцыі падкрэслівалі найперш небяспеку залежнасці Беларусі ад імперскай палітыкі Крамля і яго злачынных верхаводнікаў.