У Польшчу 22 красавіка спрабавалі незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі ажно 114 чалавек, сярод іх грамадзяне Эрытрэі і Егіпта. 67 чалавек заўважылі патрулі і павярнулі назад у Беларусь.

Як паведамляе Памежная служба Польшчы, група з 20 агрэсіўна настроеных мігрантаў закідала патрульных камянямі. У Белавежы за спрыянне нелегальным мігрантам затрымалі двух грамадзян Грузіі, а таксама грамадзян Латвіі і Украіны.