
Стала вядома, што, 18 красавіка ў Слоніме быў арыштаваны Аляксандар Салейка.
19 красавіка ў судзе Слонімскага раёну яго засудзілі паводле двух адміністрацыйных артыкулаў да 15 сутак арышту і 20 базавых велічынь (740 рублёў) штрафу. Аформіў карную пастанову Аляксандар Ярмолік.
Падставай для пераследу і арышту стала падпіска на Bysol і фота аўтамабіля з бела-чырвона-белай налепкай.