Лукашэнка прыехаў 24 красавіка ў Гародню. Ён будзе уручаць кубак пераможцам фіналу Чэмпіяната Беларусі па хакеі. Для вызначэння пераможцы спатрэбіўся сёмы апошні матч. Чэмпіёнам краіны стане альбо гарадзенскі “Нёман” альбо жлобінскі “Металург”.

Напомнім, што ў сакавіку 2023 года адбылася “зачыстка” фанацкага сектару «Нёману». Тады лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў затрымалі. Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых затрымоўвалі на працоўных месцах, на вуліцы і на хакейным матчы «Нёману» супраць наваполацкага «Хіміка». У пачатку красавіка 2023 года заўзятараў адпусцілі. Тыя затрыманні былі ў пэўнай ступені нечаканымі, таму што фанаты хакейнага “Нёману” цэлы час дэманстравалі рэжымным уладам лаяльнасць.