
У Ваўкавыску яшчэ напярэдадні Новага году, малады чалавек закінуў петарду ў аб’ект «Доблестным лётчикам» в виде самолета УТИ МиГ-15“. Як сцвярджалі следчыя, самалёт у выніку быў пашкоджаны, што адлюстравана на фотаздымках. Была пачата крымінальная справа паводле артыкулу 339, частка 1 (хуліганства).
Са звычайнага хуліганства сілавыя структуры раздзьмулі ледзь не ідэалагічную дыверсію. У выніку ў Ваўкавыску правялі выязны паказальны суд у прысутнасці навучэнцаў Ваўкавыскага аграрнага каледжу.
Працэс ішоў у дачыненні да 26-гадовага мясцовага жыхара Аляксея Плаўніка 11 красавіка 2023 году. Суд прызначыў пакаранне на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у “папраўчую ўстанову адкрытага тыпу” (так званая “хімія”). Відаць таму, што падсудны пасягнуў на “святыню”. Хоць за пашкоджанне гэтага кавалка жалеза, можна было прысудзіць проста штраф.
Паводле матэрыялаў справы “абвінавачаны 31 снежня 2022 года на тэрыторыі сквера, размешчанага ў Ваўкавыску, з выкарыстаннем піратэхнічнага выраба ўчыніў выбух унутры камеры тармазнога парашута ў хваставой частцы корпуса помніка-самалёта «МіГ-15».