
Лукашэнка 20 красавіка падпісаў указ нумар 120 аб занясенні на рэспубліканскую Дошку гонару пераможцаў спаборніцтва за 2022 год, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе начальніка дзяржавы.
За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі спаборніцтва прызнаны 64 арганізацыі і рэгіёны. У іх ліку – 8 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (Камянецкі і Лунінецкі раёны Берасцейскай вобласці, Астравецкі і Дзятлаўскі раёны Гарадзенскай вобласці, Нясвіжскі раён Менскай вобласці, Берасце, Ленінскі раён Берасця, Цэнтральны раён Менску), 11 арганізацый прамысловасці, 9 – сельскай і рыбнай гаспадаркі. , 2 – лясной гаспадаркі, 3 – якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве. Сярод пераможцаў таксама 31 арганізацыя сферы паслуг: гандлю, аховы здароўя, адукацыі, навукі, транспарту, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя.
“Занесение на республиканскую доску Почета является общественным признанием весомого вклада граждан и трудовых коллективов в социально-экономическое развитие страны и повышение ее благосостояния, а также стимулирующим фактором для достижения более высоких результатов в дальнейшем”.