Выйшаў на волю палітвязень, 38-гадовы гарадзенец Яўген Разнічэнкапаведаміў тэлеграм-канал «Лісты ў клетачку».

Яўген быў  затрыманы 29 траўня 2020 году ў Гародні разам з Сяргеем Ціханоўскім і засуджаны на тры з паловай гады калоніі.

Яго звінавацілі ва актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (342 ч. 1), а таксама ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Гэта ён паклаў “пацярпелага” міліцыянта Уладзіміра Казлоўскага на асфальт у час інцыдэнту-правакацыі са зборам подпісаў у Гародні. Сваёй віны Яўген не прызнаў.