На ўгодкі Чарнобыльская трагедыі Беларускае Радыё Рацыя паразмаўляла з вядомым расейскім фізікам Андрэем Ажароўскім.

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу. Паводле ацэнак МАГАТЭ, гэта адзін з найгоршых паказчыкаў у свеце.
Сітуацыю каментуе Госць Рацыі – эксперт праграмы «Бяспека радыёактыўных адкідаў», інжынер-ядзершчык Андрэй Ажароўскі:
-Кожная атамная станцыя небяспечная. Станцыя, пабудаваная “Росатамам” у Астраўцы, непадалёк ад Вільні, безумоўна, небяспечная рэч. Нядаўна МАГАТЭ пацвердзіла, што атамная станцыя працавала каля паловы часу. Гэта кажа пра тое, што ёсць праблемы тэхнічнага характару станцыі. Па нейкіх прычынах менш працаздольная, чым іншыя аб’екты. Я нагадаю, калі “Росатам” будаваў станцыю, абяцалі, што 95 ці 96 адсоткаў часу яна павінна працаваць, а працуе 50%. Значыць, штосьці там не зраслося ў “Росатама”.
На думку эксперта, у будучыні Беларусі варта пайсці па шляху Германіі і адмовіцца ад атамнай энергетыкі і захоўвання на сваёй тэрыторыі вечнага адпрацаванага паліва з АЭС. Тым часам афіцыйныя ўлады збіраюцца ўводзіць у строй другі энергаблок БелАЭС. А на першым праводзіць маштабны рамонт літаральна адразу пасля адкрыцця.
Цалком размову слухайце ў далучаным файле: