Польскія ўлады высылаюць дваіх беларусаў, якія працавалі без дазволу на працу. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

34-гадовая жанчына і 33-гадовы мужчына працавалі тату-майстрамі ў тату-салоне ў Быдгашчы. Яны мелі часовы від на жыхарства і дазвол на працу. Аднак тэрмін дзеяння абодвух дакументаў скончыўся некалькі месяцаў таму.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, без дазволу і дамоваў беларусы нелегальна працавалі больш за паўгода.