2 траўня па ўсёй Гарадзеншчыне пачнецца прапагандысцкая акцыя “Цветок Победы в каждом окне”, посвященная Победе советского народа в Великой Отечественной войне. Яна будзе доўжыцца да 13 траўня.

Жыхарам вобласці прапануецца вырабіць “цветок Победы” і ўпрыгожыць ім вокны арганізацый і ўстановаў, сваіх дамоў і кватэраў. Але ніякая самадзейнасць не дапускаецца. Усім жорстка прадпісана, што ўдзельнікі акцыі абавязаны трымацца вызначанага ідэолагамі зверху ўзору.