
Андрэй Несцяровіч выйшаў на волю пасля 3 дадатковых сутак арышту. Перад тым ён адзсядзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Папярэдне была інфармацыя, што супраць яго пачалі крымінальную справу. Ці сапраўды гэта так – пакуль невядома.
Напомнім, што гарадзенскага музыку і прадпрымальніка Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17 красавіка прысудзілі 10 сутак арышту нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП).
Грамадскі актывіст заснаваў этнакраму «Цудоўня» у 2015 годзе. Пасля “выбараў” 2020 году на краму ішоў ціск, Несцяровіча неаднаразова штрафавалі і ўрэшце пазбавілі памяшкання.