
Жыхара Ваўкавыску затрымалі за тое, што ён нібыта абразіў вясковых міліцыянтаў.
Гаворка ідзе пра 52-гадовага Сяргея Боўфала з Ваўкавыску, піша «Наша Ніва».
Пра затрыманне мужчыны стала вядома з відэа, якое выйшла на праўладным тэлеграм-канале. Там жа сцвярджаецца, што супраць яго нібыта заведзеная крымінальная справа.
Аднак, на відэа не паведамляецца, дзе і калі Сяргей абразіў міліцыянтаў з пасёлка Днепр, што на Магілёўшчыне.