фота з фэйсбуку Любові Сарлай

У Гародні па адміністрацыйнай справе аштрафавалі Любоў Сарлай. Па ўжо стандартнай схеме яе затрымалі, а потым засудзілі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў да 30 базавых велічынь штрафу. У Сарлай таксама канфіскавалі мабільны тэлефон. Пастанову аб штрафе і канфіскацыі тэлефона аформіла суддзя Ленінскага раённага суду Алена Пятрова.

Любоў Сарлай стала шырока вядомай у горадзе над Нёманам, калі ў студзені 2021 года яе аштрафавалі за “удзел у незаконным масавым мерапрыемстве”, фактычнай прычынай затрымання маладой жанчыны тады сталі спартовыя порткі з бел-чырвона-белай палоснай гамай. Тады суддзя Ленінскага раённага суду Руслан Гурын прысудзіў Любові 20 базавых штрафу.