У Гародні і Гарадзенскай вобласці працягваецца тэрор сілавікоў супраць мірных грамадзян. Стала вядома, што за апошні час затрымана не менш 7 чалавек. Пераважна людзей затрымліваюць за нібыта “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, карыстанне нацыянальнай сімволікай, аднаго чалавека затрымалі за негатыўныя выказванні на адрас расейскіх ваенных.

У Зэльве быў затрыманы вядомы прадпрымальнік Віктар Ламека. Аказваецца, што яго затрымалі яшчэ 29 сакавіка, ён прызнаны палітвязнем.

Віктар Ламека

Сярод затрыманых вядомы гарадзенскі музыка Аляксандр Сыраежка (“Сыр”) і Лізавета Бялятка (яе ўжо затрымлівалі раней і вазілі на допыты).

Аляксандр Сыраежка

Лізавета Бялятка

Таксама сярод затрыманых — былы чампіён Еўропы па каратэ-кёкусінкай, 30-гадовы гарадзенец Давід Ацьман. Ëн заваяваў чэмпіёнскі тытул у 2021 годзе. Мужчына валодаў фітнэс-клубам «Тытан»

Давід Ацьман