
“Гродна-Азот” атрымае крэдыт з Расеі на куплю 440 вагонаў.
Адпаведныя дамовы былі заключаны ў Гародні падчас візіту старшыні расейскай дзяржкарпарацыі ВЭБ.РФ Ігара Шувалава ў пятніцу, 28 красавіка. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Пул 4 Регион».
Гутарка ідзе пра лізінг 440 чыгуначных вагонаў расейскай вытворчасці для ААТ “Гродна-Азот” на суму каля 3 мільярдаў расейскіх рублёў. Яго прадаставіць лізінгавая арганізацыя ООО «БелВЭБлизинг». Тэрмін дамовы – 9 гадоў. Крыніцай фінансавання стануць сродкі групы кампаній Расейскага экспартнага цэнтру, якія прадастаўляюцца пад паручальніцтва ВЭБ.РФ.
Фактычна гэта азначае, што галоўнае прадпрыемства Гародні трапіць у яшчэ большую залежнасць ад Масквы.