
Як паведамляе тэлеграм-канал “Вясны”, сілавікі моцна збілі зэльвенскага прадпрымальніка Віктара Ламеку спачатку ў мікрааўтобусе (у тым, што на скрыншоце), а затым супрацоўнікі 9-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым вельмі моцна ў Ламекі пацярпела нага.
Цяпер бізнесмен знаходзіцца ў СІЗА, яму прад’яўлена абвінавачанне па крымінальным артыкуле за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (арт. 367 КК).
Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла ягоная маці.
Падтрымаць Віктара: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Віктару Георгіевічу Ламеку