У Гародні працягваецца пераслед людзей за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага. Гэта Павел Амплееў са Скідзеля.

Павел Амплееў
А 29 красавіка гарадзенку Аліну Завадзкую будуць таксама судзіць за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Яе у будынку суду Ленінскага раёну па артыкуле 19.11 ч. 2 КаАП РБ засудзіць Руслан Гурын.
Завадскую раней, 20 красавіка, ужо судзілі па частцы 1 артыкулу 24.4 КаАП РБ – за “Абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.