Касцёл у Лаварышках

Каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагоддзя Зыгмунт Штафінскі нарадзіўся 29 красавіка 1893 году ў Дамброве Беластоцкай (Сакольшчына).

Паходзіў з беларускай сялянскай сям’і: бацькі – Андрэй і Дамініка (з дому Квасоўскіх) Штафінскія. Скончыў гарадскую 3-класную навучальню ў Саколцы (1909 год). Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня ў Пецярбургскай навучальнай акрузе (снежань 1911 году).

З 1912 году – клерык Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пры паступленні назваў сябе беларусам. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў семінарыі. Пасвячоны ў святары ў 1919 г. Душпастырскія абавязкі выконваў на пасадзе вікарыя. З 1922 году служыў у парафіі Лаварышкі Ашмянскага дэканата. У 1927 годзе прызначаны пробашчам у парафію Аляны Віленскага дэканата. Пазней служыў вікарыем у Дзятлаве (з 1930 году). У 1931 годзе пераведзены ў мясцовасць Парафіянава Надвілейскага дэканату. Матэрыяльна падтрымліваў беларускія рэлігійныя перыядычныя выданні.

Памёр Зыгмунт Штафінскі 28 снежня 1932 году.