Нафтабазу побач з аграгарадком Тапілішкі на Шчучыншчыне плануюць прадаць з аўкцыёна 18 траўня 2023 года. Пачатковая цана — амаль 24,9 тыс. рублёў (амаль $ 10 тыс). Інфармацыю апублікавалі на сайце «БелЮрЗабеспячэнне».

База размяшчаецца на ўчастку плошчай 14 сотак. На тэрыторыі ёсць будынак тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з халоднай прыбудовай. Таксама ёсць склад, палівазапраўкавая калонка і сем рознафарматных ёмістасцяў для бакаў, у якіх можна захоўваць светлыя нафтапрадукты.

Нафтабазу забралі за пазыкі ў «Гроднааблсельбуда». Тэрыторыя нафтабазы агароджана плотам — сеткай рабіцай на жалезабетонных слупах.

hrodna.life