
З акна Ваўкавыскага РАУС выкінуўся хлопец у кайданках. Ëн разбіўся насмерць.
Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі здарэнне ў Ваўкавыску.
Паводле праўладнага тэлеграм-канала, загінулы хлопец нібыта «быў наркаманам».
Па інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, размова ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў), які днямі адзначыў свой дзень народзінаў.
Пакуль няма дакладнай інфармацыі, чаму ў той дзень затрымалі хлопца, але праваабаронцам вядома, што яго раней затрымлівалі сілавікі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 году.
Вясна