Вашай увазе рэгіянальны каляндар круглых і юбілейных датаў

3 траўня

Сусьветны дзень свабоды друку.

4 траўня

170 гадоў таму (1853) – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Нарбут, беларускі лекар, вучоны-медык, мецэнат.

160 гадоў таму (1863) – У баі пад Дубічамі (цяпер Летува) загінуў Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863 году. Пахаваны ў Дубічах у брацкай магіле разам з яшчэ 11 ці 12-цю паўстанцамі.

5 траўня

55 гадоў таму (1968) – У Дзятлаве адчынены музей народнай славы.

45 гадоў таму (1978) – Адкрыўся Гарадзенскі Дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

6 траўня

85 гадоў таму (1938) – На піярскім касьцёле ў Лідзе была адчынена дошка ў гонар Людвіка Нарбута.

7 траўня

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

10 траўня

140 гадоў таму (1883) – У Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія) нарадзіўся Янка Маўр (сапр. Фёдараў), беларускі пісьменьнік, перакладнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. У 1910-11 гадах працаваў у мястэчку Турэц (Карэліцкі р-н).

25 гадоў таму (1998) – У Гародні памёр Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, педагог.

11 траўня

185 гадоў таму (1838) – У Вільні памёр Андрэй Сьнядэцкі, асветнік, хімік, лекар, філосаф. Жыў у маёнтках Велбутава, Роўнае Поле (Ашмянскі р-н). Пахаваны ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н).

12 траўня

Міжнародны дзень медыцынскай сястры

13 траўня

10 гадоў таму (2013) – У Менску памёр Уладзімір Раманоўскі, беларускі вясьляр, чэмпіён манрэальскай алімпіяды ў байдарцы двойцы на дыстанцыі 1000 м, сярэбраны прызёр на 500 м.

14 траўня

410 гадоў таму (1613) – Мястэчка Жыровічы атрымала Магдэбургскае права.

15 траўня

Міжнародны дзень сям’і

18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

Музей Максіма Багдановіча ў Гародні

20 траўня

Сусветны дзень метралогіі

21 траўня

Міжнародны дзень космасу

335 гадоў таму (1688) – У Дзятлаве нарадзіўся Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

100 гадоў таму (1923) – У в. Равяцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Капціловіч, настаўнік, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў.

22 траўня

160 гадоў таму (1863) – У Вільні за падтрымку паўстанцаў расейскімі карнікамі расстраляны ксёндз Станіслаў Ішора. Служыў вікарыем у жалудоцкім касьцёле. Перапахаваны ў ліку іншых 22.11.2019 у капліцы на могілках Росы.

160 гадоў таму (1863) – Пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з расейскімі карнікамі ля вёскі Кадыш (Гарадзенскі р-н).

23 траўня

235 гадоў таму (1788) – У Смігле альбо Туркаве (Пазнаньскае ваяв.) нарадзіўся Дэзыдэры Хлапоўскі, генерал, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830 г. На Гарадзеншчыне ваяваў каля в. Грынкі (Сьвіслацкі р-н), мястэчка Ражанка (Шчучынскі р-н), Ліды.

135 гадоў таму (1888) – У Гародні нарадзіўся Караль Румель, першы алімпіец зь Беларусі (гульні 1912, Стакгольм), коннік-спартовец.

24 траўня

Дзень славянскай пісьменнасьці і культуры.

1863 – У Вільні за чытаньне ў Вавёрскім касьцёле (Лідзкі р-н) Маніфэсту паўстаньня

расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі. Перапахаваны ў ліку іншых 22.11.2019 у капліцы на могілках Росы.

60 гадоў таму (1963) – У Гародні нарадзіўся Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст.

40 гадоў таму (1983) – У Лондане памёр Павал Навара, удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай семінарыі. Нараджэнец в. Купіск (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках у р-не Фінчлі ў Лондане.

25 траўня

155 гадоў таму (1868) – У Ваўкавыску нарадзіўся Давыд Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў сьвету канца 19-пач. 20 ст., з 23 гадоў жыў у Францыі і ЗША.

125 гадоў таму (1898) – У Ленчыцах (Польшча) нарадзіўся Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых гг. жыў і дзеіў у Слоніме.

26 траўня

150 гадоў таму (1873) – Памёр Міхаіл Дзьмітрыеў, расейска-беларускі этнограф, фальклярыст, педагог. Быў дырэктарам гімназіі ў Наваградку, першым дырэктарам (1867-73 гг.) Гарадзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Пахаваны ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

28 траўня

230 гадоў таму (1793) – У Варшаве памёр Аляксандар Міхал Сапега, дзяржаўны, ваенны і культурны дзеяч ВКЛ. Валодаў Зэльвай, Дзярэчынам, Лунам. Пахаваны ў Бярозаўскім кляштары картузіянцаў.

5 гадоў таму (2018) – У Менску памёр Арсень Ліс, беларускі літаратуразнавец, фальклярыст, культуролаг. Пахаваны ў Залесьсі (Смаргонскі р-н).

31 траўня

85 гадоў таму (1938) – У Менску НКВД расстраляны Сямён Якубчык, беларускі гісторык, публіцыст. Нараджэнец в. Калантаі (Ваўкавыскі р-н).