Палітвязня Андрэя Герасімовіча змясцілі ў ШІЗА.

Андрэй Гкрасімовіч — жыхар Гародні, студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Хлопца звінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 18 чэрвеня 2021 году яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.

Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы прыкладна з сярэдзіны красавіка змясціла палітвязня ў ШІЗА. Прычыны невядомыя, але рапартаў было складзена шмат. Паведамляецца, што яго могуць утрымліваць там да 100 сутак. Таксама вядома, што ў штрафны ізалятар закінулі шмат вязняў.

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Іванавіч Герасімовіч

Вясна