Савецкія традыцыі маюць на Гарадзеншчыне зараз абсалютны прыярытэт. Раённыя гарады амаль спаборнічаюць паміж сабой, хто адкрые большую і шырэйшую “дошку гонару”. Не адстала ў гэтым плане і Смаргонь. Як звычайна ў такіх урачыстасцях на адкрыцці было шмат людзей у пагонах. Фотарэпартаж падае раённая газета “Светлы шлях”. Мерапрыемства “Гонар і слава Смаргоншчыны” было прысвечанае “занясенню фотапартрэтаў на раённую Дошку гонару па выніках работы 2022 года”.

“Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, лепшыя працаўнікі нашага раёна, чые фотапартрэты былі занесены на раённую Дошку гонару”.