
1 траўня нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу спрабаваў ажно 101 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. Сярод іх былі розныя мігранты, у тым ліку грамадзянін Эрытрэі.
27 нелегальных мігрантаў, пабачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Грамадзяне Конга, Тога і Судана пераплылі праз памежную рэчку Свіслач.
Характэрна, што ўсе замежнікі трапілі на тэрыторыю Беларусі з Масквы.