Палітвязню Артуру Чарняўскаму, які адбываў абмежаванне волі ў “папраўчай установе” адкрытага тыпу №24, што ў Гародні, найверагодней узмацнілі пакаранне. Гэта вынікае з маго, што паштоўкі з днём народзінаў, якія яму накіроўваліся, не дайшлі да адрасата. Адна з такіх паштовак вярнулася ў Светлагорск. На паштовым адпраўленні можна прачытаць пазнаку “за выездом”.

Артур Чарняўскі быў засуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у “папраўчую ўстанову” адкрытага тыпу (так званай “хіміі”). Ягоную справу пачаткова разглядаў суд Чыгуначнага раёну Гомеля ў кастрычніку 2022 г. у закрытым рэжыме.

З 6 снежня 2021 году Чарняўскі быў затрыманы, пасля першага суду адбываў пакаранне ў ПУАТ № 24, што размешчана ў Гародні. Аднак вядома, што 13 студзеня 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Гародні Артура пачалі судзіць паводле часткі 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). Справу вёў Руслан Гурын. Трэба меркаваць, што Чарняўскага дадаткова засудзілі і ўзмацнілі рэжым зняволення.