Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў. Пра гэта яго жонка Наталля Пінчук расказала Беларускаму Радыё Рацыя.

– Уласна лісты адназначна да Алеся не даходзяць, адкуль бы яны не дасылаліся, з Беларусі ці з замежжа. Што тычыцца пасылак, то тут сітуацыя даволі аптымістычная. З Беларусі, як правіла, мы адсылаем гэтыя бандэролі. Ёсць своеасаблівы ліст, гэта своеасаблівы знак вязню пра тое, што пра яго памятаюць. Гэта зноў жа падтрымлівае іх у зняволенні. Ёсць прыклады, ёсць чалавек, які пасылаў пасылку з Польшчы і гэта пасылка дайшла.