
У Гародні сілавікамі затрыманы музыкант Аляксандр Гайваронскі.
Аляксандр — вакаліст кавербэнда «Fair Play». Як піша @nebovkletku, на камеру ён сказаў, што выступаў у адзенні «забароненых колераў» — па відэа паказалі фота, дзе Аляксандр ў кашульцы з гербам «Пагоня». Таксама музыка быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы.
Якая справа пачата супраць Гайваронскага – пакуль невядома.