3 траўня – Сусветны дзень свабоды друку.

Беларусь страціла яшчэ 4 пазіцыі ў Індэксе свабоды прэсы, які складае арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”. Наша краіна апусцілася на 157 месца са 180. Яе апісваюць як “самую небяспечную для журналістаў краіну Еўропы да ўварвання Расеі ва Украіну”. У справаздачы пазначана, што цяпер у Беларусі ў зняволенні знаходзяцца 34 журналісты і тры супрацоўнікі медыя.

Вышэй Беларусі апынуліся нават Кувейт, Аман і Палестына. Расея таксама апусцілася ў рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 165-м месцы. У канцы спісу знаходзяцца Туркменістан, Іран, В’етнам, Кітай і Паўночная Карэя. А на першых радках — Нарвегія, Ірландыя, Данія, Швецыя, Фінляндыя.  Блізкія да нас Літва і Эстонія займаюць адпаведна 7-е і 8-е месца ў рэйтынгу.