
У Гародні на нібыта грамадскае абмеркаванне вынесена абмеркаванне назваў 11 новых вуліц:
праектуемы элемент вулічна-дарожнай сеткі ад вуліцы Карскага да шашы Азёрскай, ад шашы Азёрскай да мікрараёну «Забалаць» і ў забудове мікрараёну індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва «Баранавічы-11», перадае «Гродна Плюс».
Гарадская тапанімічная камісія прапануе гараджанам два варыянты назвы праектуемага элемента вулічна-дарожнай сеткі ад вул. Карскага да шашы Азёрскай, ад шашы Азёрскай да мікрараёна «Забалаць»:
Варыянт 1: вуліца Усходняя кальцавая (на русском языке: улица Всходняя кольцевая)
Варыянт 2: вуліца Прытыцкага С.О. (на русском языке: улица Притыцкого С.О.).
(Сяргей Прытыцкі – камуністычны дзеяч, які з 1948 году па 1951 год быў другім, а псля першым сакратаром Гарадзенскага абкама кампартыі).
Куды цікавей з мікрараёнам Баранавічы-11. Яе вуліцы плануецца назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Гародні: Валагодская (Вологодская), Завулак Валагодскі (Переулок Вологодский), Габалінская (Габалинская), Завулак Габалінскі (Переулок Габалинский), Калінінградская (Калининградская), Тамбоўская (Тамбовская), Туапсінская (Туапсинская), Ухцінская (Ухтинская), Завулак Ухцінскі (Переулок Ухтинский), Хімкінская (Химкинская).
Такая расеізацыя відаць для таго, каб мясцовыя людзі чувствовали себя как в великой России. Пры тым грамадзянам прапаноўваецца дасылаць свае ідэі на электронную пошту отдела идеологической работы и по делам молодежи Гродненского городского исполнительного комитета. Варта накіраваць гэтым “спецыялістам” прапанову акрамя расейскіх назваў вуліц для поўнасці карціны расставіць абапал дарог матрёшки і самовары, а на прыпынках грамадскага транспарту паразвешваць кокошники.