Міністрам унутраных спраў было прынята рашэнне прызначыць новага начальніка Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні. Ім стаў палкоўнік міліцыі Аляксандр Клімянкоў.

Сваю службу ў сістэме МУС ён пачаў у 1998 годзе на пасадзе оперупаўнаважанага аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Смаргонскага РАУС. З 2015 году і да цяперашняга прызначэння ён узначальваў Смаргонскі раённы аддзел унутраных спраў. Сам ён – выхадзец са Смаргоні, скончыў Смаргонскую СШ №6.