
У Астраўцы 4 траўня адкрылі новую лёдавую арэну. Спартовы палац будаваўся за кошт сродкаў агульнабеларускага бюджэту. На гэты дарагі аб’ект паводле праекту пайшло ажно 18 мільёнаў 45 тысяч рублёў. Пра яго рэнтабельнасць ніякіх размоваў не было.
У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня аблыканкаму Уладзімір Каранік і міністр спорту і турызму дзяржавы Сяргей Кавальчук, іншыя чыноўнікі.

