Тэлеграм-канал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь паведаміў пра тое, што ў Ваўкавыскім раёне з’явіліся атрады “народнага апалчэння”. Яны сфармаваныя ў двух сельскіх выканаўчых камітэтах. У якіх канкрэтна сельсаветах – не паведамляецца.

Па інфармацыі Мінабароны, яны „выконваюць задачы па забеспячэнні грамадскага парадку цягам комплекснай праверкі баявой гатовасці Узброеных сіл, а таксама забяспечваюць бяспеку руху вайсковых калон”.

Фота: Максім Гарлуковіч, «Ваяр»