
У судзе Зэльвенскага раёна 5 траўня на закрытым паседжанні былі разгледжаны скаргі зельвенскага прадпрымальніка Віктара Ламекі на затрыманне, заключэнне пад варту, хатні арышт, падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай і хатняга арышту, а таксама на прымусовае змяшчэнне ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар. Скаргі разглядала суддзя Люцыя Жук. Пра вынікі судовага паседжання інфармацыі няма. Але можна не сумнявацца, што скаргі незадаволены.
Нагадаем, што раней была інфармацыя, што сілавікі моцна збілі Віктара спачатку ў мікрааўтобусе, а затым супрацоўнікі 9-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым вельмі моцна ў Ламекі пацярпела нага.
Віктар Ламека знаходзіцца зараз у зняволенні ў следчым ізалятары Баранавічаў. Падтрымаць яго лістамі, паштоўкамі, грашовымі пераводамі можна на адрас:
СІЗА-6, Баранавічы, вул. Брэсцкая 258 В, 225413
Ламека Віктару Георгіевічу