Напярэдадні 9 Мая па ўсёй Беларусі ладзяцца шматлікія мілітарысцкія акцыі і мерапрыемствы з услаўленнем усяго савецкага, культам ваеннай сілы і “русского солдата”. З размахам такое ідэалагічнае мерапрыемства прайшло ў Шчучыне на цэнтральнай плошчы Свабоды. Названа гэта было як военно-спортивный праздник “Мы – это наше великое прошлое, настоящее и будущее” с участием военно-патриотических клубов района”.

Найлепш сутнасць і атмасферу такога “праздника” перадаюць фотаздымкі, якія змясціла раённая газета “Дзянніца”.