
6 траўня Карэліцкі раён наведаў адзін з бліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі, дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч. Пра гэта паведамляе БелТА.
Гэты ваенны чыноўнік у час свайго візіту паўтарыў усе наратывы цяперашняй савецка-расейскай прапаганды, якая складае аснову ідэалогіі рэжыму, што пануе цяпер у Беларусі. У тым ліку было заяўлена, што дзяцей трэба часцей прыводзіць на “мемориалы ВОВ”. Хоць апошнім часам і так адбываецца празмерная мілітарызацыя школаў і іншых навучальных установаў краіны.
Паведамляецца, што “Александр Вольфович встретился с местным активом, выступил перед учащимися старших классов средних учебных заведений района, возложил цветы на мемориальном комплексе “Звезда” и у памятного знака командиру 120-й гвардейской стрелковой дивизии Яну Фогелю, погибшему при освобождении кореличской земли”.

