
Доступ да гарадзенскага інфармацыйнага парталу абмежаваны на тэрыторыі Беларусі з раніцы 6 траўня. Пры спробе зайсці на яго з’яўляецца акенца з адпаведным рашэннем Міністэрства інфармацыі. Праз VPN сайт адкрываецца, піша @bajby.
Гарадскі сайт newgrоdno.bу спецыялізуецца на навінах Гародні і рэгіёну. Інтэрнэт-выданне і яго сацсеткі не былі прызнаныя экстрэмісцкімі, але галоўнага рэдактара Ігара Рэмзіка раней штрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.