Начальнік Шчучынскага РАУС палкоўнік мідіцыі Аляксандр Рэба (Александр Ребо) прызначаны на новую пасаду. Яго кар’ера рэзка пайшла ўгару – цяпер ён прызначаны начальнікам аддзелу галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Як паведамляе галоўны дзяржаўны інфармацыйны орган Шчучынскага раёну газета “Дзянніца” “проводить Александра Александровича на новое место службы собралось руководство района, практически весь личный состав отдела внутренних дел, представители управлений и отделов райисполкома”.

Віншаваў яшчэ ўчора галоўнага міліцыянта раёну і старшыня Шчучынскага райвыканкаму Аляксей Садоўскі. Галоўны вертыкальнік раёну ўручыў Рэбу “почётную грамоту”.