
10 траўня ў будынку Ваўкавыскага раённага суду а 10-й гадзіне пачнецца чарговы карны працэс па крымінальнай палітычнай справе. Яго будзе весці Мікалай Талашка.
Зноў пераследуюць ужо засуджанага раней мясцовага жыхара Дзмітрыя Лазара.

Дзмітрый Лазар мае вышэйшую адукацыю і працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўналетнія. Аднаму з іх два гады. Дзмітрыя пачаткова звінавацілі ў тым, што ў студзені 2022 году ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментары ў дачыненні да Менскага пракурора, капітана менскай міліцыі ДАІ, капітана бабруйскай міліцыі ОМОН, суддзі суду Ленінскага раёну Гародні, маёра міліцыі, намесніка начальніка аховы правапарадку і профілю раёну Менску, сяржантаў міліцыі ОМОН Магілёўскага абласнога УУС.
Дзмітрый Лазар ужо засуджаны да 2 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прадмет новага судовага паседжання: артыкул 391 Крымінальнага Кодэксу РБ – “Абраза суддзі ці народнага засядацеля”.